Дзень роднай мовы ў спецыяльная группе № 2

21.02.2023

Родная мова – цудоўная  мова, мілагучная, пявучая. Яна, несумненна, з’яўляецца душой нацыі, нясе ў сябе культуру, традыцыі, звычаі продкаў.

Сёння, 21 лютага, у дзяцей спецыяльнай группы № 2 зноў была магчымасць дакрануцца да багацця роднай мовы, папоўніць і замацаваць слоўнікавы запас.

Пад мелодыю беларускай полькі  да іх ў госці завіталі беларускія народныя лялькі Ясь і Яніна, якія прынеслі чароўную торбачку з кнігамі беларускіх народных казак і вершаў.

Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі ў якой краіне мы жывём, на якой мове размаўляюць многія беларусы. Ясь і Яніна прапанавалі паслухаць наш дзяржаўны гімн, скласці пазлы “Мая краіна”, уважліва паслухалі, а потым пераказалі беларускую народную казку “Каза-манюка”. На прыканцы дня выхаванцы слухалі беларускія мелодыі, песні нашых сучаснікаў. Адыходзячы да хаты, яны абяцалі, што дома сёння будуць размаўляць на беларускай мове.

Меню раздела