Гроденскi абласны дыктант у рамках святкавання Мiжнароднага дня роднай мовы

21.02.2024

21 лютага 2024 года у рамках святкавання Мiжнароднага дня роднай мовы педагогі i бацькі выхаванцаў нашага дзіцячага сада  прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце.

Тэма дыктанту – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мэта – папулярызацыя беларускай мовы, фарміраванне ў удзельнікаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да мовы як культурна-грамадскай з’явы.

Правядзенне мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў усіх пакаленняў, узростаў і прафесій. Удзельнiкi праверылi свае веды, акунуўшыся ў прыгажосць беларускай мовы. Для кожнага грамадзяніна Беларусі важна ведаць сваю родную мову, валодаць ёй, выкарыстоўваць у жыцці. Гэтым мы захоўваем гістарычную памяць, якая павінна быць у нашага народа.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кiслая Г.У.

 

Меню раздела