Тыдзень роднай мовы прайшоў у спецыяльнай групе №1

23.02.2024

 Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. У працэсе сумеснай дзейнасці з выхаванцамі вырашаюцца задачы фарміравання ўстойчывага інтарэсу і станоўчых адносін да роднай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай, выхавання нацыянальнага светапогляду, развіцця элементарных навыкаў зносін на роднай мове, выкарыстоўваючы разнастайныя формы і метады ўзаемадзеяння.

21 лютага аздначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У выхаванцаў спецыяльнай группы для дзяцей с цяжкiмi парушэннямi маўлення №1 кожны дзень тыдня (з 19 па 23 лютага) быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі і меў сваю тэматычную назву: 1 дзень - Па старонках беларускіх казак, патешак (Каток-залаты лабок, Горкай, горкай, горачкай ) 2 дзень - Беларускія народныя гульні (Браднік, Мароз, Шэры кот); 3 дзень - 21 лютага- Міжнародны дзень роднай мовы (размова "Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размауляю; Разгляд альбома "Размоўляем па- беларуску"); 4 дзень - Ветлівыя словы; 5 дзень - Інсцэніроўка беларускай казкі "Курачка раба". Да дня бел.мовы чыталі вершы бел. паэтаў: А.Дзеружынскі "Бусел і хлопчык", В.Вярба "Бабуліны казкі", А.Бадак "Беларусачка", гульня "паслухай і скажы".

Меню раздела