Тыдзень беларускай мовы ў спецыяльнай групе №2

26.02.2024

   "Мы - беларусы, наша родная мова - беларуская". Пад такім дэвізам праходзіў тыдзень у спецыяльнай групе №2. У працэсе сумеснай дзейнасці вырашаліся задачы фарміравання устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы. Выхаванцы старэйшай групы пабывалі на экскурсіі  “Мой родны край”, з захапленнем  прайшла квэст-гульня “Памятныя мясціны г.Навагрудка”. Падчас гутарак, якія вяліся з выхаванцамі, педагогі рассказалі пра творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа. Сярод дзяцей прайшой конкурс чытальнікаў беларускіх вершаў “Паэтычнае падарожжа”. Актыўны удзел выхаванцы прынялі ў гульнях “Скажы па-беларуску”, “Ветлівыя словы”, уважліва слухалі прыгажосць і меладычнасць беларускай мовы ў песнях, казках, прымаўках і прыказках.

     Вельмі хочацца, каб мы - беларусы, прыслухаліся да слоў Ф.Багушэвіча "Яно добра, а нават і трэба ведаць суседскую мову, але наперш трэба ведаць сваю..."

Меню раздела