“Квітней, наша родная мова!”

27.02.2024

“Квітней, наша родная мова!”. Пад такім дэвізам прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы ў рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання №1. Чарговы тыдзень пачаўся з гутаркі "Мы жывем у Беларусі, усе мы з вамі беларусы". Выхаванцы наведалі міні-музей "Беларуская хатка", дзе пазнаёміліся з беларускай гаспадаркай, беларускай хатай і адзеннем. Гулялі ў дыдактычныя гульні "Перакладчыкі", "Паслухайце і паўтарыце", разглядвалі "Кубік славутасцей нашага горада", чыталі творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, слухалі беларускія песні. На занятку “Выяўленчае мастацтва” дзеці ўпрыгожылі ручнік васількамі. Для бацькоў арганізавана выстава дзіцячых кніг "Пачытаем разам", выхавальнікі прапанавалі узяць кнігу, якая спадабалася і пачытаць дома дзецям. 

Шануйце сваю родную мову...

Меню раздела